Знайсці
07.06.2021 / 14:51РусŁacБел

Мінздароўя: За суткі 570 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравана 570 выпадкаў каранавіруса. Выпісаныя 378 чалавек.

Гэта мінімум з пачатку года. Учора было 973 выпадкі. Перад гэтым мінімум быў 31 мая і 1 чэрвеня: 632 і 636 адпаведна.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 400 422 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 392 744 пацыенты.

За ўвесь час памерлі 2919 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 10 593 тэсты (учора 17 923). Усяго ў краіне праведзена 6 438 423 тэсты.

Мінздароўя дадае, што першую дозу вакцыны атрымалі 619 тысяч чалавек, з іх 329,3 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930