Знайсці
07.06.2021 / 13:16РусŁacБел

Байдэн вырашыў не сустракацца з Зяленскім да Пуціна

Крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна паведаміла, што кіраўнік Белага дома не будзе сустракацца з прэзідэнтам Украіны да саміту, дзе Байдэн правядзе перамовы з Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Axios.

Сустрэча Байдэна і Пуціна пройдзе 16 чэрвеня ў Жэневе. Па словах суразмоўцы Axios, Вашынгтон сапраўды разглядаў варыянт запрасіць прэзідэнта Украіны да перамоў на будучым саміце. Аднак пасля, адзначае партал, у адміністрацыі Белага дома адмовіліся прасоўваць гэтую сустрэчу з-за рашэння Зяленскага змяніць кіраўніцтва дзяржаўнай энергетычнай кампаніі «Нафтагаз», палічыўшы гэтае рашэнне адмовай Украіны змагацца з карупцыяй.

У інтэрв'ю з Axios прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы сустрэцца з калегам з ЗША да расійска-амерыканскага саміту. Па словах Зяленскага, кансультацыі варта было б правесці тэт-а-тэт, бо многія рэчы нельга абмеркаваць па тэлефоне.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930