Знайсці
07.06.2021 / 12:15РусŁacБел

Міхаіл Захараў пакінуў пасаду галоўнага трэнера хакейнай зборнай

Выканкам Федэрацыі хакея Беларусі заслухалі даклад Захарава аб падрыхтоўцы каманды і яе выступе на ЧС-2021 у Рызе.

hockey.by

Трэнер падвёў вынікі мінулага сезону і падаў прашэнне аб адстаўцы, якая была прынята.

Зборная Беларусі на ЧС заняла апошняе ў месца ў групе (15-е сярод усіх камандаў. Каманда набрала чатыры балы).

Прапіску ў эліце каманда захавала дзякуючы таму, што з-за пандэміі не праводзіліся чэмпіянаты свету ў ніжэйшых дывізіёнах.

Выступ нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе быў прызнаны членамі выканкама ФХБ нездавальняючым.

У канцы жніўня зборную Беларусі чакае адбор у хакейнай кваліфікацыі на Алімпіяду ў Пекіне. Супернікамі будуць зборныя Славакіі, Аўстрыі і Польшчы. Матчы пройдуць у Браціславе. На Алімпіяду паедзе пераможца турніру.

На пасяджэнні выканкама ФХБ, які прайшоў 7 чэрвеня, быў зацверджаны трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі на перыяд падрыхтоўкі і на кваліфікацыю да АГ-2022.

Да гэтых матчаў каманду будзе рыхтаваць штаб мінскага «Дынама» на чале з Крэйгам Вудкрафтам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031