Знайсці
07.06.2021 / 11:37РусŁacБел

Пасля бойкі з міліцыянерам памёр вайсковы камісар Рэчыцы. Што вядома на гэты момант?

Уначы 6 чэрвеня ў Асіповічах памёр 38-гадовы Сяргей Плескі, вайсковы камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў.

У камісарыяце «Нашай Ніве» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«Падразбязнасцяў здарэння не маем, вядзецца следства. Яны будуць пазней. Заўтра плануецца пахаванне», — коратка пракаментаваў дзяжурны.

Фота: rcity.by

Што вядома пра інцыдэнт?

Плескі адпачываў у рэстаране «Пралеска» ў Асіповічах, дзе ў яго ўзнік канфлікт з 25-гадовым супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Міліцыянер нанёс апаненту ўдар, які прывёў да смерці на месцы здарэння.

СК завёў крымінальную справу па ч.3 арт. 147 (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці). Пакаранне — ад 5 да 15 гадоў зняволення.

Вырашаецца пытанне аб меры стрымання для міліцыянера.

Адзін з двух здымкаў у інстаграме Плескага — з мітынгу ў Мінску ў кастрычніку 2020 года. Ëн тут другі злева.

У Сяргея застаўся непаўналетні сын.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера