Знайсці
07.06.2021 / 07:36РусŁacБел

СААЗ: З каранавірусам прыйдзецца жыць

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заявіла, што поўнае выкараненне каронавіруса не выглядае як асэнсаваная перспектыва, піша ВВС.

Па словах прадстаўніка СААЗ, доктара Дэвіда Набара, не варта спадзявацца на тое, што вірус знікне дзякуючы вакцынам або лекам.

«Людзям прыйдзецца навучыцца жыць з гэтым вірусам. Будуць з'яўляцца новыя штамы, будуць усплёскі захворванняў і ўзнікненне новых ачагоў інфекцыі, і нам трэба да гэтага прывыкнуць» — заявіў доктар Набара ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News.

Па яго словах, усяму свету трэба перастаць здзіўляцца ўзнікненню новых штамаў — гэта будзе адбывацца пастаянна ў агляднай будучыні.

Паводле звестак амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса, які ў сваіх падліках выкарыстоўвае афіцыйныя звесткі з розных краін свету, за час пандэміі на каранавірус перахварэла амаль 173 млн чалавек, больш за 3,7 млн памерлі, зроблена ўжо больш за 2 млрд прышчэпак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930