Знайсці
06.06.2021 / 11:49РусŁacБел

У Нігерыі забаранілі твітар пасля таго, як сацсетка выдаліла твіт прэзідэнта краіны

Папулярная сацсетка выдаліла допіс прэзідэнта Нігерыі Мухамаду Бухары, у якім ён пагражаў сепаратыстам на паўднёвым усходзе краіны, піша The NYT.

Нігерыя заблакавала Twitter пасля таго, як сайт выдаліў твіт прэзідэнта Мухамаду Бухары. Прэзідэнт пагражаў сепаратысцкім групам на паўднёвым усходзе, адказным за напады на ўрадавыя ўстановы.

Урад прыпыніў працу Twitter, якім карыстаюцца мільёны нігерыйцаў, у пятніцу ўвечары. Урадавы чыноўнік назваў прысутнасць платформы ў Нігерыі «вельмі, вельмі падазронай».

Карыстальнікі Twitter у Нігерыі выказалі абурэнне ў сувязі з блакаваннем сэрвісу.

Twitter заявіў у суботу, што ён «глыбока занепакоены» дзеяннямі Нігерыі і будзе працаваць над аднаўленнем доступу.

Генеральны пракурор Нігерыі Абубакар Маламі распарадзіўся неадкладна прыцягнуць да адказнасці любога, хто будзе абыходзіць забарону на карыстанне сэрвісам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930