Знайсці
06.06.2021 / 09:54РусŁacБел

Кіеўскі мэр распавёў, чаму горад не адмаўляецца ад куплі беларускіх аўтобусаў

Мэр Кіева Віталь Клічко ў інтэрв'ю Радіо Свобода патлумачыў, чаму горад закупляе беларускія транспартныя сродкі і амаль не закупляе ўкраінскіх, напрыклад, ад львоўскага прадпрыемства «Електрон».

Адносна аўтобусаў вытворчасці мінскага завода МАЗ Клічко сказаў, што закупкі беларускай тэхнікі пачаліся ўжо даўно, задоўга да цяперашняга палітычнага абвастрэння ў Беларусі.

«Яны ўжо закупленыя, і шмат гадоў мы іх закуплялі. Мінскія аўтобусы па якасці… Яны «мінскія», ведаеце, як? Рухавік — «Мерседэс», каробка — французскае «Пежо», гэта значыць усе складнікі еўрапейскія, адпавядаюць усім нормам, сучасныя. І на тэндарах найлепшую цану і якасць яны дэманструюць», — сказаў ён.

«Цяпер палітычная сітуацыя ў Беларусі змянілася. Але гэтыя закупкі былі да гэтага палітычнага абвастрэння», — распавёў Клічко.

«Я разумею, што мы павінны падтрымліваць айчыннага вытворцу, але ў нас патрабаванні да айчыннага вытворцы: калі ласка, якасць! Гэта вельмі важна. Мы можам купіць, але калі яны не будуць ездзіць, а будуць рамантавацца, нават новыя, то гэта не вельмі добра», — падкрэсліў мэр украінскай сталіцы.

Аўтобусы МАЗ даўно закуплялі ў вялікіх колькасцях, у тым ліку і праз тэндары, розныя гарады Украіны — не толькі Кіеў. Гэта выклікала шквал крытыкі з боку ўкраінскага грамадства, асабліва на фоне палітычнага крызісу, з якім сутыкнулася Беларусь. Мэр Львова Андрэй Садавы распавёў пра тое, што горад прынцыпова не будзе купляць беларускія аўтобусы, нягледзячы на іх перамогу ў тэндарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930