Знайсці
06.06.2021 / 09:34РусŁacБел

Кітай будуе ў Будапешце першы ў Еўропе кітайскі ўніверсітэт. Венгры пратэстуюць

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць дарагога праекта, паколькі рост запазычанасці краіны перад Кітаем і сяброўства прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана з аўтарытарным Кітаем многіх абураюць, піша DW.

Каля 10 000 венграў выйшлі ў суботу на вуліцы Будапешта ў знак пратэсту супраць запланаванага будаўніцтва філіяла кітайскага універсітэта Фудань на велізарным участку закінутай зямлі ў венгерскай сталіцы.

Кошт праекта — 1,5 мільярда еўра, 1,3 мільярда еўра з гэтых грошай паступяць у выглядзе кітайскага крэдыту.

Універсітэт будзе пабудаваны з выкарыстаннем кітайскай рабочай сілы і матэрыялаў.

Мэр Будапешта Гергей Карачонь, які знаходзіцца ў апазіцыі да прэм'ера Віктара Орбана, рашуча выступае супраць універсітэта ў сваім горадзе, і вырашыў патроліць кітайскія ўлады.

Нядаўна мэр венгерскай сталіцы абвясціў аб перайменаванні вуліц вакол участка кітайскага універсітэта ў «Тракт вольнага Ганконга», «Тракт Далай-ламы» і «Тракт уйгурскіх пакутнікаў», каб нагадаць аб парушэнні правоў чалавека ў Кітаі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера