Знайсці
05.06.2021 / 21:23РусŁacБел

«Гістарычнае пагадненне»: G7 вырашыла ўсталяваць адзіны падатак для карпарацый не менш за 15%

Краіны G7 дамовіліся ўсталяваць адзіную стаўку падатку для карпарацый не менш за 15%. «Гістарычная» здзелка павінна прымусіць найбуйнейшыя міжнародныя кампаніі, сярод якіх Google, Amazon і Facebook, плаціць больш падаткаў ва ўсіх краінах, дзе яны вядуць бізнэс, піша Forbes.

Міністры фінансаў краін G7 дамовіліся ўсталяваць адзіную стаўку падатку на прыбытак для транснацыянальных карпарацый на ўзроўні не менш за 15%. Пра гэта ў суботу па выніках сустрэчы кіраўнікоў фінансавых ведамстваў «вялікай сямёркі» заявіў кіраўнік Мінфіна Вялікабрытаніі Рышы Сунак.

«Пасля шматгадовых дыскусій міністры фінансаў G7 дасягнулі гістарычнага пагаднення аб рэфармаванні сусветнай падатковай сістэмы для таго, каб яна адпавядала глабальнаму лічбаваму стагоддзю», — адзначыў Сунак.

Чакаецца, што гэта пагадненне спыніць «гонку», якая доўжылася ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, паміж краінамі, што імкнуліся прыцягнуць як мага больш транснацыянальных гігантаў нізкімі падатковымі стаўкамі і льготамі, піша Reuters. Здзелка можа легчы ў аснову пагаднення паміж краінамі G20, частка якіх раней падтрымала ідэю ўвядзення адзінага глабальнага карпаратыўнага падатку.

Краіны многія гады спрабавалі знайсці спосаб атрымліваць больш грошай ад буйных транснацыянальных карпарацый, такіх як Google, Amazon і Facebook, якія нярэдка спецыяльна рэгіструюцца ў юрысдыкцыях з нізкімі падаткамі, адзначае агенцтва. Пагадненне G7 — важны крок да таго, каб такія кампаніі плацілі больш падаткаў ва ўсіх краінах, дзе яны вядуць бізнэс, піша Financial Times.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930