Знайсці
06.06.2021 / 20:32РусŁacБел

Карэннае амерыканскае племя выкупіла востраў, які ў яго адабралі 160 гадоў таму

Кошт пытання — 355 тысяч даляраў.

Фота privateislandsonline.com.

У амерыканскім штаце Мэн ёсць возера Вялікае, а ў ім — востраў Уайтс плошчай трохі больш за палову квадратнага кіламетра. Нядаўна гэты востраў, арыгінальнае імя якога гучыць як Пайн, змяніў уладальніка. За 355 тысяч даляраў яго набыла карэннае племя пасамакуодзі, што страціла яго ж у 1861 годзе.

Племя засялілася на Пайн не пазней за 10 тысяч год таму. Гэта невялікая група карэнных амерыканцаў памерам у 3700 чалавек. Востраў зрабіўся для іх духоўна важным месцам. Там пасамакуодзі хавалі сваіх родных, памерлых ад воспы, халеры і адру, занесеных белымі перасяленцамі, піша Guardian.

У 1794 годзе востраў быў афіцыйна падораны племені штатам Масачусетс за службу на карысць дзяржавы падчас вайны за незалежнасць у ЗША. Але пасля 1820 года, калі быў выдзелены асобны штат Мэн, назву вострава змянілі, і праз гэта дамова з племенем была ануляваная. У 1851 годзе на востраве пад новай назвай Уайтс заставалася толькі 20 пасамакуодзі, праз 10 год іх там увогуле не засталося.

Фота privateislandsonline.com.

4 ліпеня мінулага года адзін з лідараў племені Уільям Нікалс пабачыў аб’яву аб продажы вострава. Па стане на сакавік пасамакуодзі здолелі сабраць неабходныя для куплі 355 тысяч даляраў і нарэшце вярнулі сабе востраў. Згодна з традыцыямі племені, у іх не прынята лічыць сябе уладальнікамі зямлі. Замест гэтага пасамакуодзі нібыта маюць свяшчэнны абавязак абараняць яе.

Купля вострава Пайн — не першая паспяховая спроба карэнных амерыканцаў вярнуць сабе зямлю, страчаную пасля амерыканскай вайны за незалежнасць. Таксама шматлікія амерыканскія арганізацыі стараюцца больш адкрыта казаць пра тое, калі яны выкарыстоўваюць зямлю карэнных плямён. Існуе нават спецыяльная мабільная праграма, праз якую кожны амерыканец можа праверыць, ці не належыць зямля, на якой пабудаваны яго дом, карэнным народам.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930