Знайсці
05.06.2021 / 20:51РусŁacБел

Вельмі дзіўная аварыя ў Брэсце: сутыкнуліся матацыклісты, на іх наехаў таксіст, а потым матацыкл вылецеў з дарогі і збіў пешахода

Аварыя адбылася 5 чэрвеня каля гадзіны ночы на мосце бульвара Шаўчэнкі, паведамляе ДАІ.

22-гадовы кіроўца аўтамабіля таксі «Таёта» ехаў па бульвары Шаўчэнкі да набярэжнай Францыска Скарыны. У нейкі момант кіроўца страціў пільнасць і ўехаў у матацыклы, якія стаялі на мосце. Два матацыклісты ў гэты час афармлялі паміж сабой еўрапратакол, яшчэ трое пад'ехалі, каб дапамагчы.

З-за ўдару матацыкл «Кавасакі» выляцеў з дарогі і ўпаў на пешахода, які быў на тратуары. Гэтага 25-гадовага хлопца, мясцовага жыхара, з траўмамі шпіталізавалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031