Знайсці
05.06.2021 / 20:27РусŁacБел

Улады Грэцыі таксама забаранілі «Белавіі» палёты ў краіну

Акрамя таго, грэцкім самалётам загадана пазбягаць беларускай паветранай прасторы.

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Грэцыі выпусціла ў суботу паведамленне, у якім гаворыцца пра забарону да 5 ліпеня на палёты беларускіх авіякампаній над паветранай прасторай Грэцыі, пасадку ў аэрапортах Грэцыі і ўказанні грэцкім авіякампаніям пазбягаць палётаў у раён палётнай інфармацыі Мінска.

З суботы 5 чэрвеня Еўрасаюз афіцыйна закрыў для ўсіх беларускіх самалётаў паветраную прастору і аэрапорты ЕС. Падставай для ўвядзення жорсткіх абмежавальных мер стала прымусовая пасадка ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, і затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі.

Да паветраных санкцый таксама далучылася Украіна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930