Знайсці
05.06.2021 / 20:09РусŁacБел

Галоўчанка раскрыў план на выпадак пашырэння еўрапейскіх санкцый

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, піша БелТА.

«Авіяцыйныя ўлады Беларусі з самага пачатку звярнуліся да ўсіх датычных бакоў з просьбай даць звесткі аб'ектыўнага кантролю. Дагэтуль ніводнага такога дакумента на наш адрас не паступіла. Пры гэтым усе звесткі аб'ектыўнага кантролю з беларускага боку былі неадкладна накіраваныя ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ICAO) і шэраг іншых еўрапейскіх структур, якія займаюцца авіяцыйнай бяспекай», — сказаў Галоўчанка.

Ён адзначыў, што заходнія палітыкі патрабуюць неадкладнага расследавання сітуацыі з рэйсам Ryanair. «Мы таксама гэтага хочам, але гэта пытанне не да нас. Мы выступілі на пасяджэнні Савета ICAO, выказалі сваю пазіцыю, але ICAO да гэтага часу не прыступіў да расследавання. Мяне інфармавалі, што камісію пакуль не сфарміравалі», — заявіў прэм'ер-міністр.

«Мы ўпэўненыя ў сваёй праваце і гатовыя адстойваць свае інтарэсы ў судовым парадку. Мяркую, мы зможам дамагчыся кампенсацыі ўсёй нанесенай нам шкоды», — перакананы Раман Галоўчанка.

Таксама Галоўчанка заявіў, што аб'ём шкоды, нанесенай санкцыямі беларускай эканоміцы, у тэорыі складзе 2,9% ВУП.

«У Беларусі працуе вялікая колькасць замежных кампаній. Я б хацеў, каб палітыкі падумалі пра лёсы сваіх бізнэсаў. Мы ведаем, чым замяніць, мы ведаем пастаўшчыкоў, мы ведаем, як пераарыентавацца. Мы гатовыя пераключыцца на азіяцкія тэхналогіі. Адзін Кітай можа замяніць 90% усіх еўрапейскіх і амерыканскіх тэхналогій. Плюс да гэтага расійскія тэхналогіі», — мяркуе прэм'ер-міністр.

З суботы 5 чэрвеня Еўрасаюз афіцыйна закрыў для ўсіх беларускіх самалётаў паветраную прастору і аэрапорты ЕС. Падставай для ўвядзення жорсткіх абмежавальных мер стала прымусовая пасадка ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, і затрыманне Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930