Знайсці
05.06.2021 / 16:46РусŁacБел

«Баліць адбітая ўшчэнт галава». Што напісаў Сцяпан Латыпаў у дзень пачатку суда, калі ён парэзаў сабе горла

Чытач Свабоды падзяліўся лістом ад Сцяпана Латыпава, які той напісаў у дзень, калі пачаўся суд над ім і калі вязень спрабаваў забіць сябе ў судовай клетцы.

Прыводзім фрагмент ліста.

«01.06.2021

Не, шаноўная, гэта не цяжарны пітбуль з голкамі на спіне. Гэта вожык з паветраным змеем у маім выкананні. Гэта ўжо 20-я, падаецца, спроба намаляваць нешта падобнае да вожыка з паветраным змеем.

Прывітанне! Некалькі тыдняў запар баліць адбітая ўшчэнт галава, думкі губляюцца і складана канцэнтравацца».

Хто і чаму адбіў яму галаву, Сцяпан не тлумачыць. Ліст невялікі. Далей мужчына піша ўжо пра асабістыя рэчы, звязаныя з людзьмі, якія атрымалі ліст.

Ніжэй — фрагменты ранейшых лістоў Сцяпана Латыпава, дзе ён піша пра кепскія ўмовы ўтрымання і тое, ад чаго яму цяжка.

«Калі ласка, чакай мяне моцна-моцна. Тады я абавязкова вярнуся нават з пекла, я дужы, я здолею, толькі чакай. Абдымаю моцна і доўга». Ліст ад 18 сакавіка 2021 года.

«Болей за ўсё баюся, што калі пачну гаварыць перад суддзёй, голас будзе дрыжаць ад крыўды ды болю». Штамп на лісце 7 мая 2021 года.

«Мясцовыя стравы ямо зрэдку, але яны з кожным тыднем усё лепей, ці то я ўжо прызвычаіўся. Ізаляцыя ўсё глыбей ды глыбей. Няма болей «Новага часу», няма «Беларусы і рынак», няма тэлебачання. Ёсць «СБ» і разуменне, што ўсё дарма. Лісты ходзяць няблага. У камеры горача і не вельмі смачна пахне, таму кінуў апошнім часам злавацца на тых, хто паліць кожныя пяць хвілін». Штамп на лісце 19 мая 2021 года.

«Бракуе чыстага паветра; месца, дзе пісаць; вожыкаў ды надзеі». Ліст ад 23 мая 2021 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930