Знайсці
04.06.2021 / 16:18РусŁacБел

Украіна заявіла, што калі да Пратасевіча пусцяць прадстаўнікоў «ЛНР», то Лукашэнку «будзе балюча»

Украіна адрэагуе на тое, што Аляксандр Лукашэнка запрасіў у Беларусь прадстаўнікоў так званай «Луганскай Народнай Рэспублікі» для допыту блогера Рамана Пратасевіча, які знаходзіцца ў СІЗА. Пра гэта 4 чэрвеня ў эфіры праграмы «Сніданок з 1 + 1» на тэлеканале «1+1» заявіў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Будзе балюча Аляксандру Лукашэнку. У нас ёсць дастаткова інструментаў, каб зрабіць людзям і краінам, якія не паважаюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, балюча. Асабліва калі гаворка ідзе аб Беларусі, з якой у нас шмат сувязяў. У тым ліку і эканамічных. Не буду закідваць пагрозамі, але хачу сказаць, што ёсць рэчы, якія мы не даруем. Непавага да тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны — адна з такіх», — сказаў Кулеба.

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Кіеў не хоча палітычнай ці эканамічнай вайны з Мінскам, таму будзе «дзейнічаць узважана».

Нагадаем, выступаючы ў парламенце 26 мая, Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў затрыманага блогера Рамана Пратасевіча ў забойствах, учыненых на тэрыторыі Украіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930