Знайсці
04.06.2021 / 15:21РусŁacБел

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бел-чырвона-белыя самалёты, але не «Белавія». ФОТА і тлумачэнні

Беларусы прызвычаіліся, што айчынная авіяцыя — гэта выключна дзяржаўны манапаліст «Белавія». Але так было не заўсёды. У 1990-я ўзнікла адразу некалькі прыватных авіякампаній. Сярод іх — «Белэйр».

Наогул, у свеце ведаюць іншую кампанію з такой назвай. Гаворка пра швейцарскую кампанію Belair Airlines AG (сцісла Belair), якая ўзнікла амаль сто гадоў таму і спыніла існаванне ў 2017-м.

Беларуская кампанія, што «пазычыла» іх назву, з'явілася ў першы год пасля абвяшчэння незалежнасці — у сярэдзіне 1992-га — і стала першым канкурэнтам цяперашняй «Белавіі». Яе заснавальнікам стаў бізнэсмен Яўген Кузьмін.

Belair, што базіравалася ў аэрапорце «Мінск-2», спецыялізавалася на чартарных рэйсах — і пасажырскіх, і грузавых. Яна мела самалёты трох тыпаў — два грузавыя Іл-76, два Ту-134 і адзін Як-40.

Адметнасцю кампаніі стаў бел-чырвона-белы колер самалётаў з элементамі нацыянальных узораў.

Ілы выкарыстоўваліся ў аперацыях ААН у Югаславіі, дзе ў 1990-я ішла грамадзянская вайна. Адзін з гэтых самалётаў быў пашкоджаны ў Сараеве пры пасадцы: меліся праблемы з насавой часткай і пярэдняй часткай шасі. Але зону, куды трапіў самалёт, абстрэльвалі сербскія снайперы, таму Іл вырашылі не эвакуіраваць і не аднаўляць. У пачатку наступнага дзесяцігоддзя яго ўтылізавалі.

Сітуацыя ў Сараеве адмоўна паўплывала на бізнэс. Але тое быў не галоўны фактар. Авіяперавозкі тады былі не так запатрабаваныя ў насельніцтва, як цяпер. Ды і беларусы не былі надта багатымі. Сваю ролю адыграла і стаўка дзяржавы на «Белавія».

У 1999-м кампанія спыніла існаванне, а Кузьмін перайшоў на працу ў «Белавія».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930