Знайсці
04.06.2021 / 13:53РусŁacБел

Сабаленка вылецела з «Ралан Гарос», Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу

Гэтымі днямі ў Парыжы праходзіць Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе. Турнір названы ў гонар лётчыка, героя Першай сусветнай Ралана Гароса.

Да трэцяга раўнда ў індывідуальным разрадзе дабраліся дзве беларускі.

Арына Сабаленка, 4-я ракетка свету, не здолела прабіцца далей. У 1/16 фіналу яна прайграла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай — 4:6, 6:2, 0:6.

Вікторыя Азаранка выйграла ў Медысан Кіс (ЗША) 6:2, 6:2 і выйшла ў 1/8 фіналу.

У гэтым раўндзе Вікторыя згуляе з Анастасіяй Паўлючэнкавай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930