Знайсці
04.06.2021 / 12:42РусŁacБел

Лукашэнка: Дзеянні Захаду — гэта спроба дацягнуцца да Расіі і прыбраць канкурэнта ў асобе Беларусі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы перад работнікамі «Граніту» ў Мікашэвічах, піша БелТА.

БелТА

«Трэба сабрацца, выстаяць. Вы бачыце, што пайшоў велізарны накат. Накат на Расію, але праз нас не пераскочыш. А Украінай мы не можам стаць. Мы не можам ваяваць супраць Расіі, рускіх людзей. Гэта нашы людзі. Таму і ідзе гэты накат», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Другая прычына недружалюбных дзеянняў з боку Захаду ў канкурэнцыі, адзначыў ён.

«Яны ж нашы канкурэнты, і гэта натуральна. Свет у мінулым годзе звузіўся на фоне гэтага кавіду, і месца ўсім не хапае. Таму трэба выстаяць, чаго б гэта ні каштавала. Што тычыцца ўрада, прэзідэнта, вы за нас не хвалюйцеся: мы сваю працу зробім. Але кожны павінен разумець, што проста не будзе. Гэта, перш за ўсё, звычайная канкурэнцыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, гэтым тлумачацца і санкцыі, уведзеныя супраць «Белавія».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера