Знайсці
04.06.2021 / 11:25РусŁacБел

Найбуйнейшыя спонсары прапанавалі перанесці Алімпіяду ў Токіа на некалькі месяцаў

Найбуйнейшыя японскія спонсары Алімпійскіх гульняў у Токіа ў прыватным парадку заклікаюць адкласці гульні на некалькі месяцаў, каб іх магло наведаць больш гледачоў.

Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы, піша РБК.

Кампаніі непакояцца за вынікі сваіх маркетынгавых кампаній. З-за гэтага яны звярнуліся да арганізатараў спаборніцтваў. Прапанова была зроблена ў апошнія тыдні на фоне росту незадаволенасці сярод 47 японскіх кампаній, якія ў сукупнасці заплацілі больш за $3 млрд на падтрымку гульняў.

Гульні павінны стаць самай спансаванай спартыўнай падзеяй у гісторыі, але апытанні грамадскай думкі паказваюць, што да 80% адсоткаў японцаў хочуць адмяніць або адкласці Алімпійскія гульні.

Кіраўнік адной з карпаратыўных кампаній, якія выступаюць спонсарамі гульняў сказаў: «Я не думаю, што гэта прапанова моцна паўплывае на арганізатараў, таму што яны, здаецца, цалкам настроены пачаць 24 ліпеня. Але з нашага пункту гледжання, правядзенне гульняў у больш позні час мае значна больш сэнсу, чым калі-небудзь».

У якасці аргументаў ён прывёў тое, што ў той час надвор'е будзе не такім гарачым, а колькасць вакцынаваных павялічыцца, што дазволіць большай колькасці гледачоў назіраць за гульнямі. Агульная колькасць людзей, якія атрымалі хоць бы адну прышчэпку, у Японіі перавысіла 14 мільёнаў чалавек, што складае 11% ад усяго насельніцтва.

Аргкамітэт Токіа-2020 пакуль не пракаментаваў гісторыю з пераносам гульняў.

Першапачаткова Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня да 9 жніўня 2020 года, але праз каранавірус была перанесеная роўна на год.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930