Знайсці
03.06.2021 / 22:40РусŁacБел

Парадокс: усе супернікі зборнай Беларусі па хакеі вылецелі ў чвэрцьфінале

На чэмпіянаце свету па хакеі ў чацвер прайшлі матчы 1/4 фіналу.

Фота з сайта Delfi.lv.

Адметна, што ўсе супернікі зборнай Беларусі па групавым турніры прайгралі ў плэй-оф і пакідаюць чэмпіянат свету.

Так, Расія прайграла ў авертайме Канадзе 1:2.

Чэхія прайграла Фінляндыі 0:1.

Швейцарыя саступіла па булітах Германіі 2:3, а Славакія была разгромленая зборнай ЗША 1:6.

Нагадаем, што беларусы прайгралі Расіі і Швейцарыі з лікам 0:6, Чэхіі — 2:3, а Славакіі — 2:5.

У паўфіналах у суботу згуляюць: Канада — ЗША, Фінляндыя — Германія.

У групавым раўндзе ЗША выйгралі ў Канады 5:1, а Фінляндыя ў Германіі 2:1.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930