Знайсці
03.06.2021 / 21:01РусŁacБел

Сёння Марыю Калеснікаву здымала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання

Сёння Марыю Калеснікаву здымала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання.

Марыя на гэта згоды не давала, паведамляе тэлеграм-канал Бабарыкі.

Нагадаем, Марыя Аляксандраўна Калеснікава родам з Мінска. Па яе ўласных расказах, яе бацька Аляксандр Калеснікаў служыў на падводнай лодцы і выкладаў у авіяцыйным каледжы. Маці — таксама інжынер.

У 2007 годзе Марыя Калеснікава пераехала ў Германію. Спачатку вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце, а пасля брала ўдзел у канцэртах, займалася арганізацыяй міжнародных культурных праектаў як там, так і ў роднай краіне. Шмат падарожнічала — цікавілася культурнымі выставамі і фестывалямі ў Італіі, Польшчы і Літве. Жывучы ў Германіі, Марыя кожны дзень тэлефанавала сям'і.

У 2017 годзе Белгазпрамбанк, старшынёй праўлення якога быў вядомы ў краіне банкір Віктар Бабарыка, купіў тры пустых цэха Мінскага станкабудаўнічага завода. Былыя завадскія памяшканні пераабсталявалі ў культурны хаб — Ok16. Як тады казалі, гэта месца павінна было стаць інкубатарам культурных праектаў і эканамічных інструментаў будучыні. Арт-дырэктарам праекта стала Марыя Калеснікава.

Тады Калеснікава казала, што мэта такіх праектаў — прыцягваць людзей, неабыякавых да мастацтва, да абмеркавання сацыяльных праблем, фарміраваць звычку наведваць культурныя мерапрыемствы і жаданне марнаваць грошы на мастацтва і ўражанні ад яго.

Менавіта дзякуючы гэтаму праекту банкір Віктар Бабарыка пазнаёміўся з Марыяй Калеснікавай. 12 мая Бабарыка высунуў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта. І менавіта тады ж Марыя Калеснікава вырашыла, што таксама падтрымае Бабарыка.

Марыя знікла 7 верасня ў Мінску разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Раднянковым і Іванам Краўцовым. Яна сцвярджае, што яе сілай прывезлі на беларуска-ўкраінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак яна парвала свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыла з аўтамабіля праз акно.

9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

12 верасня стала вядома, што Марыю Калеснікаву перавялі ў СІЗА г. Жодзіна.

21 снежня стала вядома, што на даручэнне Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК) супраць членаў Каардынацыйнага савета. Таксама Марыя Калеснікава стала фігуранткай крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК), таксама ўзбуджанай супраць Каардынацыйнай рады.

Ноччу 8 студзеня Марыю перавялі ў СІЗА-1 у Мінск.

11 лютага стала вядома, што Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі новыя абвінавачванні: змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве ім (ч.1 арт. 361-1 КК).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930