Знайсці
03.06.2021 / 18:15РусŁacБел

Беларускія ўлады адказалі на санкцыі ЗША

Беларусь прыняла меры ў адказ на санкцыі ЗША супраць канцэрна «Белнафтахім». Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Раней абвешчаныя аднабаковыя санкцыі ЗША ў дачыненні да некалькіх беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу фармальна пачалі дзейнічаць сёння.

«Як суверэнная краіна мы не можам пакінуць без увагі дадзены недружалюбны выпад. Таму сёння ў МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, якому абвешчана аб мерах у адказ. Сярод іх скарачэнне дыпламатычнага і адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу амерыканскай дыпмісіі, узмацненне жорсткасці візавых працэдур, абмежаванне працы амерыканскіх спецыялістаў у Беларусі на часовай аснове. Намі таксама адклікана рашэнне аб працы ў Беларусі Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці», — сказаў Анатоль Глаз.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера