Знайсці
03.06.2021 / 15:36РусŁacБел

У Брэсце асудзілі пятую групу па «справе карагода». Двух палітвязняў вызвалілі з-пад варты

Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня вынес прысуды па «карагоднай» крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 супраць яшчэ 13 берасцеўцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года хатняй хіміі да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам, піша spring96.org.

spring96.org

Суддзя Яўген Брэган вынес наступныя прысуды:

  • 34-гадовы Андрэй Аніскевіч — 1,5 года «хіміі»;
  • 45-гадовая Алена Лойка і 28-гадовая Галіна Чугунова — 1,5 года «хатняй хіміі»;
  • палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў — 1,5 года «хатняй хімі». Іх вызвалі з-пад варты ў залі суда;
  • 40-гадовы Андрэй Нямірскі, 23-гадовы Дзмітрый Курганоў, 39-гадовая Кацярына Смірнова, 20-гадовы Мікіта Увараў, 28-гадовая Сафія Нішт, Сяргей Ксянжук — 1,5 года «хатняй хіміі»;
  • 25-гадовы Ілля Палхоўскі — 2 гады «хіміі»;
  • палітзняволены 27-гадовы Аляксандр Храпко — 1 год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Менавіта такое пакаранне запрашвалі пракуроры для абвінавачаных на судзе. Палітзняволеныя 23-гадовы Радзівон Медушэўскі і 19-гадовы Ігар Вінакураў былі вызваленыя з-пад варты ў залі суда. У СІЗА-7 іх утрымлівалі з 16 сакавіка. У Брэсце чакаюцца прысуды па гэтай справе яшчэ ў адносінах да 12 чалавек.

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца тром ларкам і рэстарану KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае «Тралейбусны парк» і «Брэсцкі Аўтобусны парк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930