Знайсці
03.06.2021 / 13:26РусŁacБел

Нямецкія дзеячы культуры патрабуюць «неадкладнага вызвалення» Рамана Пратасевіча

Асацыяцыя нямецкіх выдаўцоў і кнігагандлёўцаў стварыла петыцыю, дзе асуджае незаконнае затрыманне Рамана Пратасевіча.

Раман Пратасевіч, фота «Вясны»

«Выкраданне беларускага блогера і яго дзяўчыны — гэта непрымальнае ўмяшальніцтва ў жыццё двух маладых людзей і сур’ёзнае парушэнне свабоды слова», — адзначае кіраўнік асацыяцыі Аляксандр Скіпіс.

Петыцыю падтрымалі ПЭН-цэнтр Нямеччыны, Адукацыйны цэнтр Ганны Франк, Саюз нямецкіх пісьменніц і пісьменнікаў і Франкфуртскі кніжны кірмаш.

Асацыяцыя нямецкіх выдаўцоў і кнігагандляроў таксама звярнулася да федэральнага ўрада з просьбай прытрымлівацца свайго курсу і працягваць выступаць за свабоду слова ў Беларусі, піша нямецкае выданне Der Spiegel.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера