Знайсці
03.06.2021 / 12:54РусŁacБел

Лукашэнка: Калі трэба будзе, пабудуем і другую АЭС

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што за атамнымі электрастанцыямі будучыня, паколькі ўвесь свет пераходзіць з нафтапрадуктаў на электрычнасць. Пры неабходнасці ў дадатак да Беларускай АЭС могуць пабудаваць і другую.

БелТА

Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з членамі ўрада, перадае БелТА.

«Трэба будзе-пабудуем і другую атамную станцыю. У гэтым уся перспектыва. Нас увесь час крытыкаваў Захад, асабліва нашы суседзі: «Ах, станцыя, бяспека і іншае». А самі запланавалі будаўніцтва станцый», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, раней «Літва ледзь прамаўляла гэта», а цяпер ужо і сама задумалася аб будаўніцтве.

«І Польшча плануе будаваць, усе астатнія або будуюць, ці ўжо пабудавалі. Таму атамная энергія — гэта будучыня. І, дзякуй богу, што мы ў свой час узяліся за гэтую праблему, адгадалі, што трэба гэтым займацца. Гэта перспектыва, высокія тэхналогіі», - дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930