Знайсці
02.06.2021 / 23:02РусŁacБел

Агенцтва авіяцыйнай бяспекі ЕС выпусціла дырэктыву аб пазбяганні паветранай прасторы Беларусі

У дырэктыве заклікаюць дзяржавы EASA абавязаць нацыянальных авіяперавозчыкаў пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.

Мэта дырэктывы заключаецца ў «зніжэнні патэнцыйнай рызыкі для пасажыраў і экіпажаў, якая можа паўстаць у выніку палётаў у паветранай прасторы Беларусі» пасля інцыдэнту з рэйсам ірландскай авіякампаніі Ryanair 23 мая ў Мінску, піша Tut.by.

«Абставіны, звязаныя з гэтай акцыяй, прымушаюць сур'ёзна сумнявацца ў павазе Беларуссю правілаў міжнароднай грамадзянскай авіяцыі і сведчаць аб злоўжыванні аэранавігацыйнымі працэдурамі з боку беларускіх уладаў. Па сутнасці гэта парушэнне прынцыпаў узаемнага даверу, якія ляжаць у аснове міжнароднай грамадзянскай авіяцыі», — гаворыцца ў дырэктыве.

Дакумент будуць пераглядаць па меры неабходнасці з інтэрвалам не больш за месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930