Знайсці
02.06.2021 / 17:43РусŁacБел

З 7 чэрвеня ў Літве пачне дзейнічаць еўрапейскі сертыфікат па кавідзе

Міністэрства аховы здароўя Літвы ў сераду на прэс-канферэнцыі прадставіла еўрапейскі COVID-19 сертыфікат, які ўжо дзейнічае ў некалькіх краінах. Паведамляецца, што гэты дакумент гарантуе бяспечнае і свабоднае перамяшчэнне грамадзян падчас пандэміі.

Плануецца, што да 1 ліпеня падключаць да гэтага дакумента ўсе краіны ЕС, піша Delfi.lt.

Гэта значыць, пры падарожжы па Еўропе можна будзе карыстацца гэтым лічбавым дакументам. Але ў кожнай краіне будуць свае правілы, гэта трэба ўлічваць.

Паводле літоўскіх законаў, дакумент будзе дзейнічаць, калі чалавек: прышчапіўся дзвюма дозамі Comirnaty (BioNTech/Pfizer) — праз 7 дзён пасля другой прышчэпкі; Janssen — праз 14 дзён пасля першай; Moderna — праз 14 дзён пасля другой; Vaxzevria (былая AstraZXeneca) — праз 15 дзён пасля другой, або калі чалавек перахварэў на COVID-19 (на працягу 180 дзён пасля хваробы); або калі атрымаў адмоўны вынік тэсту на COVID-19.

Расійскага «Спутніка V», якім прышчапляюць у Беларусі, у пераліку пакуль няма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера