Знайсці
02.06.2021 / 15:07РусŁacБел

Васкрасенскі і Макей абмеркавалі суверэнітэт і палітвязняў

2 чэрвеня з ініцыятывы Міністэрства замежных спраў адбылася сустрэча Уладзіміра Макея з кіраўніком Круглага стала дэмакратычных сіл (КСДС) Юрыем Васкрасенскім. Размова доўжылася больш за гадзіну.

«Гаворка вялася пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу ў краіне, каб зняць пэўную напружанасць, што ўтварылася апошнім часам. Вельмі важна дасягнуць грамадзянскага міру і згоды, — кажа Васкрасенскі.

— Было вырашана, што базісам для такога дыялогу і кансалідацыі грамадства павінна стаць пытанне суверэнітэту і дзяржаўнасці Беларусі. Важна не дапусціць страты суб’ектнасці нашай краіны. Асабліва актуальная такая павестка ва ўмовах вонкавага ціску на Беларусь».

Бакі вырашылі працягваць размовы і кансультацыі і ў будучыні. «Сярод іншых прапаноў — скарыстаць патэнцыял нашых дэпутатаў для нармалізацыі адносін з краінамі-суседкамі, найперш з Украінай», — кажа спадар Васкрасенскі.

Закранулі і пытанне палітвязняў. Кіраўнік КСДС падкрэсліў, што амністыя ці памілаванне людзей, якія знаходзяцца за кратамі за падзеі 2020 года, будзе пазітыўна ўспрынята як унутры грамадства, так і за межамі краіны.

«Тым больш, што ці не 90% зняволеных — гэта не зачыншчыкі дадзеных падзей, а людзі, якія выпадкова трапілі ў жорны сістэмы. Цяпер у нашым спісе 515 прозвішчаў. Там ёсць і Бабарыка, і Знак, і Калеснікава. Натуральна, там не будзе людзей, якія абвінавачваюцца ў тэрарызме. Там не будзе Пратасевіча. На маю думку, вялікая доля зняволеных якраз і знаходзяцца за кратамі праз дзеянні Пуцілы і Пратасевіча».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930