Знайсці
02.06.2021 / 14:23РусŁacБел

Ва Украіне паабяцалі санкцыі, калі «хоць адзін беларускі самалёт» апынецца ў Крыме

У МЗС Украіны папярэджваюць, што Украіна ўвядзе санкцыі, калі хоць адзін самалёт беларускай авіякампаніі апынецца на тэрыторыі акупаванага Крыма. Пра гэта заявіла першая намесніца міністра замежных спраў Украіны Эміне Джапарава ў каментары Укрінформ.

«Мы зафіксавалі для сябе выказванні спадара Лукашэнкі аб звароце да Расіі і Пуціна з магчымым адкрыццём авіярэйсаў у акупаваны Крым. Мы будзем дзейнічаць імгненна супраць любых спробаў легітымізаваць акупацыю Крыма Расіяй, супраць любых спробаў навязаць кантакты з так званымі «ЛНР» або «ДНР». І калі хоць адзін самалёт беларускай авіякампаніі апынецца на тэрыторыі акупаванага Крыма, санкцыі будуць непазбежныя з усімі негатыўнымі наступствамі», — сказала яна.

Яна падкрэсліла, што ўся паўната адказнасці за санкцыі і абмежаванні дзяржавамі свету, у тым ліку Украіны, паветраных зносін з Беларуссю і за нязручнасці, якія адчуваюць з-за гэтага грамадзяне Беларусі, ляжыць на Лукашэнку.

Джапарава таксама адзначыла, што рашэнне абмежаваць паветраныя зносіны з Беларуссю — пытанне не палітыкі, а бяспекі.

Па яе словах, Украіна цалкам салідарная ў сваіх дзеяннях з пазіцыяй ЕС, ЗША і ўсяго дэмакратычнага свету адносна рэакцыі на дзеянні Лукашэнкі.

Нагадаем, 1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка папрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна дапамагчы беларусам трапіць у акупаваны Крым праз Расію.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930