Знайсці
01.06.2021 / 22:00РусŁacБел

Галоўчанка аб санкцыях: Сусвет не заканчваецца ні еўрапейскім, ні паўночнаамерыканскім рэгіёнам

Беларускі ўрад лічыць, што заходнія санкцыі не ўяўляюць пагрозы эканоміцы нашай краіны. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелТА.

Каментуючы на просьбу журналістаў сітуацыю з санкцыямі ў адрас Беларусі, Раман Галоўчанка падкрэсліў: «Тут настолькі адсутнічае логіка, што цяжка пакуль прагназаваць. Дастаткова розныя заявы гучаць з розных бакоў. Мы спакойна сочым за гэтай сітуацыяй, гатовы да розных варыянтаў развіцця падзей і ўпэўнены, што эканоміка Беларусі не толькі выстаіць і пераадолее, але і атрымае новы зарад бадзёрасці, як кажуць, каб больш актыўна працаваць на іншых рынках. Таму што сусвет не заканчваецца ні еўрапейскім рэгіёнам, ні паўночнаамерыканскім. Перад намі вялізная Азія, вялізны Усход. У прынцыпе, цяпер не так шмат унікальных тавараў або тэхналогій, якімі валодае толькі адна або некалькі краін на адным кантыненце».

Урад зрабіў адпаведныя падлікі, далажыў кіраўніку дзяржавы сітуацыю.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, цяпер беларуская эканоміка працуе абсалютна ўстойліва. Па выніках пяці месяцаў яна дэманструе ўстойлівы рост, дынамічнае развіццё, асабліва па экспарце. За названы перыяд паказчыкі экспарту перасягнулі ўжо ўзровень мінулага года на 35 працэнтаў. Пры гэтым упэўнена расце вытворчасць прадукцыі машынабудаўнічай галіны, нафтахімічны сектар таксама паказвае высокі вынік работы.

«Мы гатовы да любых варыянтаў развіцця падзей, але ніякай катастрофы не прадбачым. Усё ў штатным рэжыме», — рэзюмаваў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930