Знайсці
01.06.2021 / 19:30РусŁacБел

ЕС рыхтуе санкцыі ў дачыненні да «Белавія» і дзясятка прадстаўнікоў авіяцыйных уладаў Беларусі

Еўрапейскі саюз рыхтуе санкцыі ў дачыненні да «Белавія» і каля дзясятка высокапастаўленых беларускіх авіяцыйных чыноўнікаў, заявілі тры дыпламаты агенцтву Reuters.

Прапанаваныя замарожванне актываў і забарона на паездкі з'яўляюцца часткай пакета новых санкцый у дачыненні да Беларусі з боку дзяржаў ЕС.

Са слоў дыпламатаў, перш чым уводзіць сектаральныя эканамічныя санкцыі 21 чэрвеня, ЕС увядзе меншы санкцыйны спіс у дачыненні да фізічных асоб і дзвюх юрыдычных асоб у якасці шпаркага прамежкавага адказу.

«Усе дзяржавы ЕС згодныя з такім падыходам», — сказаў адзін дыпламат. Другі дыпламат заявіў, што гэта будзе «выразны сігнал Лукашэнку аб тым, што яго дзеянні небяспечныя і непрымальныя».

Чакаецца, што пад санкцыі патрапяць высокапастаўленыя чыноўнікі міністэрства абароны і транспарту Беларусі, вайскоўцы вайскова-паветраных сіл, высокапастаўлены чыноўнік Мінскага аэрапорта і высокапастаўлены чыноўнік цывільнай авіяцыі, паведамілі дыпламаты.

Таксама ў чорны спіс і забарону на вядзенне бізнэсу з ЕС будзе ўнесена яшчэ адно дзяржаўнае прадпрыемства з авіяцыйнага сектара.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера