У Беларусі 5 новых палітвязняў
У Беларусі 5 новых палітвязняў. Агульная іх колькасць дасягнула 454 чалавек. Сярод новых палітвязняў:
- Руслан Валюк — асуджаны судом Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 188 КК (паклёп) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Арцём Кандрацьеў — асуджаны прысудам суда Аршанскага раёна Віцебскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (паклёп), накіраваны для адбыцця пакарання;
- Дзмітрый Лукашэвіч— затрыманы, абвінавачваецца па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і ч.2 арт. 339 (хуліганства), знаходзіцца пад вартай у СІЗА;
- Андрэй Шарэнда —затрыманы, абвінавачваецца па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), знаходзіцца пад хатнім арыштам;
- Сяргей Рудзінскі — асуджаны прысудам суда Аршанскага раёна Віцебскай вобласці па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
Полк Каліноўскага: «Мікола» пакуль не звольнены, а нашы байцы не могуць балатавацца ў Каардынацыйную раду
 19
«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
 12
Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера