Знайсці
31.05.2021 / 14:05РусŁacБел

Дэфіцыт бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку склаў 0,75 мільярда рублёў

Дэфіцыт бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку склаў 0,75 млрд рублёў, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Даходы бюджэту — 9 млрд, або 38,1% удакладненага гадавога плана.

Паступленне ПДВ склала 5,2 млрд (37,9%), падатку на прыбытак — 1,6 млрд (48,8%). Акцызы паступілі ў суме 1,1 млрд (34,3%). Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 1,8 млрд, або 43,6%.

Выдаткі рэспубліканскага бюджэту — 9,75 млрд, або 32,9% удакладненага гадавога плана.

На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана 4,7 млрд (35,2%), фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 1,9 млрд (30,3%), фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) — 6,5 млрд (33,3%).

Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень — красавік 2021 года склаўся ў суме 0,4 млрд. Даходы склалі 19,9 млрд (36,7% удакладненага гадавога плана), выдаткі — 19,5 млрд (32,5%). Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва — 0,1 млрд (паступлення — 6,4 млрд, расходы — 6,3 млрд).

Па стане на 1 мая 2021 года запазычанасць па падатках і зборах склала 213,1 млн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930