Знайсці
28.05.2021 / 19:48РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: японскі амлет аякадон

Аякадон — гэта папулярная японская страва, падобная да амлету з курыцай, які падаецца з рысам.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

1 галоўка цыбулі

300 г курынага філе

½ шклянкі рысу

3 курыныя яйкі

6 сталовых лыжак соевага соусу

2 сталовыя лыжкі цукру

20 г зялёнай цыбулі

  1. Рэпчатую цыбулю нарэзаць колцамі. Разагрэць патэльню і ўліць у яе соевы соус.
  2. Як соус пачне кіпець, пакласці на патэльню цыбулю і пасыпаць цукрам. Перыядычна памешваць на працягу дзвюх-трох хвілін.
  3. Парэзаць курынае філе на невялікія кавалкі.
  4. Дадаць курыцу да цыбулі і перамяшаць з соусам. Каля мяса пабялее з аднаго боку, перавярнуць кавалкі і тушыць яшчэ пару хвілін.
  5. У асобнай місцы ўзбіць яйкі і выліць яечную сумесь на патэльню.
  6. Накрыць патэльню вечкам і гатаваць амлет тры-чатыры хвіліны.
  7. Адварыць рыс, пакласці ў талерку, а зверху пакрыць амлетам. Пасыпаць пакрышанай зялёнай цыбуляй.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930