Знайсці
28.05.2021 / 15:43РусŁacБел

Інгалятар з нанаантыцеламі вылечыў хамякоў ад кавіду

Адкрыццё можа прывесці да стварэння больш таннага і хуткага супрацькавіднага лячэння для людзей.

Фота pixabay.com.

Навукоўцы з Пітсбургскага ўніверсітэта (ЗША) сцвярджаюць, што інгалятар, падобны да таго, што выкарыстоўваюць пры астме, можа дапамагчы эфектыўна змагацца з кавідам. Праз інгалятар у арганізм хворага чалавека прапануецца ўводзіць нанаантыцелы.

Яны падобныя да манакланальных антыцел — створаных у лабараторыі бялкоў, якія капіруюць тое, як імунітэт змагаецца з вірусамі накшталт кавіду. Але нанаантыцелы меншыя за іх у некалькі разоў, піша Daily Mail.

Даследчыкі выявілі, што невялікія дозы нанаантыцел знізілі у мільён разоў колькасць вірусных часцінак у насавых поласцях, лёгкіх і горле хамякоў. Такія вынікі даюць магчымасць лічыць, што прэпарат на базе нанаантыцел, які навукоўцы назвалі PiN-21, можа аказацца больш танным і хуткім спосабам перамагчы кавід, чым лекі, якія ўжо існуюць на рынку.

Цікава, што тая частка хворых на кавід хамякоў, якая падчас даследавання атрымлівала не PiN-21, а плацэба, страціла за першы тыдзень хваробы каля 16% масы цела. Гэта эквівалентна таму, калі б чалавек за сем дзён пахудзеў на дзевяць кілаграм.

Таксама хамякі, якія атрымлівалі прэпарат, мелі не такое моцнае запаленне ў лёгкіх, як тыя, хто застаўся без лячэння.

Магчыма, гэта звязана з тым, што інгалятар дазваляе даставіць прэпарат непасрэдна ў лёгкія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930