Знайсці
27.05.2021 / 09:26РусŁacБел

Daily Beast: Ліст пра бомбу прыйшоў на пошту мінскага аэрапорта толькі праз 24 хвіліны пасля папярэджання дыспетчара

Амерыканскае выданне Daily Beast паведаміла, што ліст пра «бомбу ХАМАС» прыйшоў на пошту мінскага аэрапорта толькі праз 27 хвілін пасля таго, як самалёт увайшоў у паветраную прастору Беларусі, і праз 24 хвіліны пасля таго, як мінскі дыспетчар заявіў пілотам пра пагрозу выбуху.

Daily Beast сцвярджае, што з дапамогай цэнтра «Дасье» расійскага палітыка Міхаіла Хадаркоўскага атрымала арыгінал гэтага ліста. І што ён быў толькі праз 24 хвіліны пасля таго, як дыспетчар мінскага аэрапорта папярэдзіў пілотаў пра пагрозу, піша Радыё Свабода.

У лісце «ХАМАС» патрабаваў ад ЕС адмовіцца ад падтрымкі Ізраіля, а таксама каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа.

Цікава, што ліст з пагрозай прыйшоў і на электронную пошту адміністрацыі «Літоўскіх аэрапортаў».

Зыходзячы з даных «Дасье», храналогія атрымалася такой:

12.25 — Літоўскія аэрапорты атрымалі ліст ад «тэрарыстаў»

12.33 — беларускі бок паінфармаваў экіпаж аб магчымай пагрозе выбуху

12.57 — у мінскі аэрапорт прыйшоў ліст з пагрозай аб бомбе

Грэцкае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі заявіла, што ў афінскі аэрапорт такіх пагроз не прыходзіла.

Чытайце таксама:
З'явілася расшыфроўка перамоваў дыспетчара і пілотаў Ryanair

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031