Знайсці
26.05.2021 / 21:48РусŁacБел

Bloomberg: ЕС можа да лета ўвесці санкцыі супраць калійнай прамысловасці Беларусі

Афіцыйны прадстаўнік ЕС заявіў, што за авіябайкотам будуць больш жорсткія эканамічныя меры ў адносінах да Беларусі.

Фота Depositphotos.com

Санкцыі, хутчэй за ўсё, будуць датычыцца калію, паведаміў чыноўнік на ўмовах ананімнасці. Калійныя ўгнаенні — асноўны экспарт Беларусі, які забяспечвае значную долю попыту еўрапейскіх краін. Акрамя гэтага, пад санкцыі можа трапіць «Белавія».

ЕС ужо працуе над тым, каб папоўніць санкцыйны спіс асобамі, якія мелі дачыненне да інцыдэнту з Ryanair. Мяркуецца, што спіс будзе зацверджаны 21 чэрвеня.

Многае будзе залежаць ад характару санкцый. Напрыклад, калі беларускай калійнай прамысловасці абмяжуюць крэдыты ў еўрапейскіх банках, то гэта не будзе выклікаць асаблівых перашкод на рынку, бо Беларусь можа скарыстацца альтэрнатыўнымі крыніцамі фінансавання.

Аднак больш сур’ёзныя меры, напрыклад, забарона еўрапейскім кампаніям гандляваць з беларускімі вытворцамі калійных угнаенняў, будуць мець больш значныя наступствы.

Хутчэй за ўсё, у такім выпадку будзе назірацца кароткатэрміновы рост цэн на калій у Еўропе, бо Беларусь забяспечвае 25% попыту ЕС. Але ў еўрапейскіх краінах сітуацыя мусіць хутка нармалізавацца, бо недахоп змогуць запоўніць расійскія вытворцы накшталт Уралкалію.

Для Беларусі наступствы будуць куды больш сур’ёзныя, бо Беларуськалій — адна з найбуйнейшых дзяржаўных кампаній і сусветны вытворца калійных угнаенняў, які забяспечвае значную частку экспартнай выручкі Беларусі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930