Знайсці
26.05.2021 / 19:47РусŁacБел

Навукоўцы: Блізарукія людзі спяць горш, чым людзі са здаровым зрокам

Справа ў парушаных біялагічных рытмах і нізкім узроўні гармону сну.

Фота pixabay.com.

Блізарукасць, ці, як яе называюць медыкі, міяпія — стан зрокавай сістэмы, які ёсць у 30% дарослых і 10% дзяцей. Згодна з новым даследаваннем, такія людзі яшчэ і спяць горш за тых, хто мае здаровы зрок.

Гэта высветлілі навукоўцы з аўстралійскага Універсітэта Фліндэрса. Яны прааналізавалі цыркадныя рытмы студэнтаў універсітэта з міяпіяй і з добрым зрокам. Нагадаем, што цыркадныя рытмы — унутраны біялагічны гадзіннік арганізма, які кантралюе ўсе фізіялагічныя працэсы, у тым ліку і сон. Таксама навукоўцы высветлілі колькасць у арганізме студэнтаў мелатаніну — гармону, ад якога таксама залежыць якасць сну, піша Daily Mail.

Атрымалася, што ў людзей з міяпіяй цыркадныя рытмы значна спазняюцца ў параўнанні з паказчыкамі здаровых людзей. У дадатак, блізарукія людзі маюць у арганізме менш мелатаніну, чым здаровыя.

Даследчыкі лічаць, што справа можа быць ў штучным асвятленні і пашыраным ужыванні электронных дэвайсаў для чытання і ў вольны час. Гэтыя дэвайсы вылучаюць блакітнае святло, якое можа прыгнятаць вытворчасць мелатаніну і выклікаць парушэнне цыркадных рытмаў. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да таго, што чалавек доўга не можа заснуць і якасць яго сну парушаецца. Але пры гэтым пакуль дакладна невядома, як штучнае святло і карыстанне электроннымі дэвайсамі ўплываюць на зрок.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930