Знайсці
25.05.2021 / 15:20РусŁacБел

Музычны фестываль «Рок за Баброў» пераносяць на наступны год

Арганізатары напісалі: «Мы зноў вымушаныя перанесці наш фестываль на наступны год. Cітуацыя з каранавірусам і праблемы з авіязлучэннем не даюць нам магчымасці сустрэцца з вамі ў гэтым годзе».

«Так, фэст праходзіць на вольным паветры, але мы не гатовыя рызыкаваць вашым здароўем і здароўем сваіх блізкіх. Так, большасць артыстаў у нас з РФ, але гэта не значыць, што яны ўвесь час пражываюць там і арганізаваць іх лагістыку з іншых краін не ўяўляецца магчымым. Так, мы сапраўды да апошняга верылі ў магчымасць правядзення фестывалю, але абставіны вырашылі за нас», — паведамляе Tut.by.

Адзначаецца, што заяўленыя на гэты год артысты пацвердзілі свой удзел у 2022-м, а новая дата з'явіцца пазней. Ранейшыя квіткі застаюцца сапраўднымі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930