Знайсці
27.05.2021 / 14:35РусŁacБел

Высокатэхналагічныя акуляры дапамаглі мужчыну часткова аднавіць зрок пасля 40 гадоў слепаты

Новы метад лячэння на аснове аптагенетыкі дапамог аднавіць зрок людзям, аслепленым праз спадчыннае захворванне сеткавіцы.

Фота Nature Medicine

Навукоўцы ўжо дамагліся вялікага поспеху ў аднаўленні зроку ў людзей з незваротнай формай слепаты, выкліканай пігментным рэцінітам — захворваннем вачэй, якое перадаецца па спадчыне. Раней аднаўленне зроку ў такіх выпадках падавалася немагчымым, піша The Wall Street Journal.

Даследчыкі, якія працавалі сумесна з французскай кампаніяй GenSight Biologics, у артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Medicine, паведамілі, што 58-гадовы мужчына, у якога 40 гадоў таму быў дыягнаставаны пігментны рэцініт, пасля эксперыментальнай тэрапіі мог самастойна знайсці патрэбныя прадметы, якія ляжалі на стале, і ідэнтыфікаваць іх з дапамогай уласнага зроку. За некалькі месяцаў яго зрок часткова аднавіўся.

У сакавіку амерыканская кампанія Bionic Sight паведаміла, што чатыры чалавекі пасля праходжання аналагічнага лячэння цяпер могуць заўважаць святло і рух аб’ектаў.

Усе гэтыя людзі прайшлі аптагенетычную тэрапію, сутнасць якой у тым, што ў вочы шляхам ін’екцыі дастаўляецца ген, які павышае святлоадчувальнасць клетак сеткавіцы. А кампаніі распрацоўваюць высокатэхналагічныя акуляры, якія апрацоўваюць і распаўсюджваюць святло так, каб палепшыць здольнасць клетак дасылаць электрычныя сігналы ў мозг.

Такая тэхналогія дазваляе часткова аднавіць зрок, пашкоджаны хваробай, ад якой пакутуюць каля 2 мільёнаў людзей у свеце.

Калі святло трапляе на сеткавіцу, фотарэцэптарныя клеткі пераўтвараюць яго ў электрычныя сігналы, што праз сеткавіцу трапляюць на гангліёзныя клеткі. Затым гангліёзныя клеткі дасылаюць гэтыя сігналы ў мозг, а мозг ператварае іх у вобразы. Калі чалавек хварэе на пігментны рэцініт, то яго фотарэцэптарныя клеткі знішчаюцца, што прыводзіць да страты зроку, бо вочы больш не могуць успрымаць святло. Аднак аптагенетыка дазваляе даставіць ген, які зноў робіць вочы адчувальнымі да святла, што вылучаецца адмысловымі акулярамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930