Знайсці
24.05.2021 / 17:29РусŁacБел

Хутчэй за ПЦР-тэст: сабакі выяўляюць кавід менш чым за секунду

Брытанскія даследчыкі навучылі сабак хутка і дакладна знаходзіць каранавірус. Лепш за ўсё для выяўлення каранавіруса навучаюцца спаніэлі, рэтрыверы і лабрадоры.

Даследчыкі з Лондана навучылі сабак знаходзіць інфікаваных каранавірусам. Людзі, якія хварэюць на кавід, маюць адметны пах, які навучаныя сабакі могуць выяўляць з высокай дакладнасцю, піша The Guardian. 

У даследаванні ўзялі ўдзел шэсць навучаных сабак. Яны змаглі паставіць дыягназ менш чым за секунду. Выявілася, што жывёлы правільна ідэнтыфікуюць 94 з кожных 100 інфікаваных людзей. Сабакі маглі знаходзіць кавід нават на адзенні, якое насілі хворыя на каранавірус.

Больш за тое, сабакі беспамылкова вызначалі людзей з бессімптомнымі выпадкамі.

Лепш за ўсё для выяўлення каранавіруса навучаюцца спаніэлі, рэтрыверы і лабрадоры. Гэтыя пароды любяць штосьці шукаць, а таксама ім падабаецца працаваць у грамадскіх месцах, адзначаюць даследчыкі.

Навучанне сабакі знаходзіць хворых на каранавірус займае ад васьмі да дзесяці тыдняў. Для даследавання навукоўцы выкарыстоўвалі элементы адзення, ахвяраваныя пацыентамі, якія мелі станоўчы вынік на кавід. За правільнае выяўленне станоўчых выпадкаў або ігнараванне адмоўных сабак узнагароджвалі якім-небудзь ласункам.

Вядома, што сабакі не змогуць замяніць ПЦР-тэсты, але яны могуць быць вельмі карыснымі ў грамадскіх месцах, напрыклад аэрапортах, каб хутка правяраць пасажыраў на наяўнасць каранавіруса. Праблема ў тым, што навучанне сабак займае шмат часу, а таксама трэба пастаянна знаходзіць адзенне, якое носяць інфікаваныя і неінфікаваныя людзі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930