Знайсці
24.05.2021 / 07:31РусŁacБел

Памёр мастак Аляксандр Салаўёў — патрыярх беларускага авангарду

Памёр знакаміты беларускі мастак Аляксандр Салаўёў. Яму было 94 гады

Знакаміты беларускі мастак Аляксандр Салаўёў памёр на 95-м годзе жыцця. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў мастак Андрэй Духоўнікаў, піша Tut.by.

wikipedia.org

Аляксандр Салаўёў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Расіі. Ва ўзросце 17 гадоў стаў партызанам, затым ваяваў на фронце. Пасля вайны скончыў Мухінскае вучылішча. У Беларусь Салаўёў трапіў у 1959- м, паступіўшы у тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1965 годзе Салаўёў прыехаў у Віцебск, дзе доўгія гады працаваў мастаком-пастаноўшчыкам, пазней галоўным мастаком драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Як распавядала Tut.by мастацтвазнаўца Надзея Усава, аднойчы гэты калектыў адправіўся на гастролі ў Маскву, і яго дэкарацыям, як калісьці работам Льва Бакста, зладзілі авацыі адразу пасля ўзняцця заслоны.

«Нацюрморт», news.vitebsk.cc

Па словах Усавай, у 1970-я гады ў разгар савецкага застою Салаўёў звярнуўся да абстракцыянізму і стаў рабіць дзіўныя па філасофскай вобразнасці і каляровай насычанасці рэчы — своеасаблівыя каляровыя медытацыі — і выстаўляць іх. У канцы 1970-х яго пастаянна крытыкавалі, а яго выставы закрывалі.

Аляксандра Салаўёва — патрыярха беларускага авангарду — прызналі яшчэ пры жыцці. У 2016-м ён падарыў Нацыянальнаму мастацкаму музею ў Мінску дзясяткі сваіх работ, якія былі паказаны там на персанальнай выставе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930