Знайсці
24.05.2021 / 09:19РусŁacБел

На базе РНК робяць вакцыны — але яна можа стаць асновай і для пестыцыдаў

Новы падыход да барацьбы з паразітамі.

Фота pixabay.com.

Калісьці пра рыбануклеінавую кіслату ведалі толькі біёлагі, цяпер пра яе гавораць усе, бо на базе РНК ствараюць вакцыны ад кавіду. Гэтыя малекулы кадзіруюць шыпаваты белок, эквівалентны аднаму са складнікаў віруснай часцінкі кавіду.

Але РНК можа не толькі дапамагаць вытворчасці бялкоў, але і прадухіляць з’яўленне некаторых з іх. Гэта дасягаецца з дапамогай РНК-інтэрферэнцыі, феномена, які ўжо дапамагае лячыць шэраг генетычных хвароб, тлумачыць Economist.

Цікава, што РНК можа не толькі дапамагаць у медыцыне, але і быць карыснай у іншых сферах — напрыклад, у стварэнні экалагічна чыстых пестыцыдаў накіраванага дзеяння. У тэорыі гэта ўсё працуе проста: трэба вызначыць, які бялок жыццёва важны для выжывання паразіта, прыстасаваць малекулу РНК так, каб яна перашкаджала сінтэзу гэтага бялка, і даставіць прэпарат у арганізмы паразітаў.

Аднак на практыцы ўсё больш складана, бо такія пестыцыды павінны быць таннымі. Магчыма, першымі карысць ад іх адчуюць меданосныя пчолы, якія пакутуюць ад кляшчоў роду вароа. Пчаляры даўно спрабавалі з імі змагацца, але нічога не дапамагае цалкам вырашыць праблему.

Бостанская кампанія GreenLight Biosciences купіла ў нямецкай Bayer правы на эксперыментальны пестыцыд на базе РНК, які можа спрыяць барацьбе з кляшчамі вароа. Гэты пестыцыд змешваюць з салодкай вадой і даюць спажываць самім пчолам, пазней яна робіцца крыніцай для вырабу мёду. То-бок любы мёд у месцы размнажэння кляшчоў будзе змяшчаць у сябе пестыцыд.

РНК можа дапамагчы і ў змаганні з іншымі паразітамі. Сярод іх — каларадскі жук, капусная моль, мучністая раса і іншыя, менш вядомыя шкодныя арганізмы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера