Знайсці
21.05.2021 / 19:08РусŁacБел

Даследчыкі навучыліся высвятляць па адным адбітку пальца, ці ўжываў чалавек какаін

Згодна з новым даследаваннем, адбітка пальца можа хапіць, каб высветліць, ці ўжываў чалавек какаін.

Фота pixabay.com.

Навукоўцы з англійскага Універсітэта Сурэя сцвярджаюць, што з дапамогай мас-спектраметрыі можна знайсці ў адбітку пальца бензоілэкганін — асноўны прадукт распаду какаіна ў арганізме. Яго малекулы выдзяляюцца праз скуру і застаюцца на адбітках пальцаў у выпадку, калі чалавек ужываў какаін, але адсутнічаюць, калі ён толькі дакранаўся да наркотыку, піша Daily Mail.

Метад дазволіць дакладна вызначыць, ці ўжываў какаін чалавек, які пакінуў адбітак на месцы злачынства. Такая інфармацыя вельмі важная для паліцыі, паколькі ў выпадку злачынства ўжыванне наркотыку абцяжарвае віну. Акрамя таго, метад можна выкарыстоўваць для кантролю пры лячэнні нарказалежных пацыентаў.

Прычым, нават калі чалавек, які ўжываў какаін вымые рукі, прадукт расшчаплення какаіну працягне выдзеляцца і будзе заставацца на адбітках пальцаў.

Мас-спектраметрыятгэта аналітычны метад, які дазваляе высвятляць інфармацыю пра канцэнтрацыю ў рэчыве розных кампанентаў. У крыміналістыцы гэты метад лічыцца адной з найлепшых тэхнік для працы з доказамі, і адным з такіх доказаў якраз можа быць адбітак пальца з месца злачынства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930