Знайсці
21.05.2021 / 07:15РусŁacБел

У Ратэрдаме прайшоў другі паўфінал «Еўрабачання»

Фіналістамі Міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне» па выніках другога паўфіналу, які адбыўся ў чацвер вечарам у Ратэрдаме на арэне Ahoy, сталі музыканты з Албаніі, Малдовы, Сербіі, Балгарыі, Партугаліі, Ісландыі, Сан-Марына, Швейцарыі, Грэцыі і Фінляндыі.

Характэрна, што ісландская група Daði og Gagnamagnið не выступала ўжывую з-за таго, што адзін з членаў калектыву атрымаў станоўчы тэст на каранавірус. Падчас паўфіналу паказалі запіс рэпетыцыі.

А прадстаўніца Малдовы Наталля Гардзіенка выканала самую доўгую ноту ў гісторыі «Еўрабачання» — яна доўжылася 17 секунд/

Усяго ў другім паўфінале ўзялі ўдзел прадстаўнікі 17 краін.

65-ы конкурс «Еўрабачанне» праходзіць у Ратэрдаме пад слоганам «адкрыйся» (Open Up). Пераможца вызначыцца ў фінале 22 мая.

Чытайце таксама: Вызначыліся першыя 10 фіналістаў Еўрабачання. Сярод іх — Літва, Расія, Украіна і магчымыя пераможцы: Мальта і Кіпр

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930