Знайсці
17.05.2021 / 22:59РусŁacБел

Зяленскі паабяцаў Украіне поўную лічбавізацыю дзяржаўных паслуг са жніўня

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляе, што ў дзень 30-годдзя сваёй незалежнасці Украіны ўвойдзе ў рэжым paperless: дзяржаўныя органы будуць прымаць ад грамадзян дакументы і даведкі ў электронным выглядзе.

«Ніякіх папер для дзяржаўных органаў. Ніхто не зможа патрабаваць ад грамадзяніна Украіны паперкі або любыя даведкі для прадастаўлення дзяржаўных паслуг. Мы зробім усё, каб дзяржава без паперы была сапраўды не на паперы», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Раней Украіна стала першай краінай у свеце, дзе лічбавыя пашпарты маюць такую ж юрыдычную сілу, як і папяровыя.

У смартфоне цяпер можна стаць у чаргу на вакцынацыю ад кавіду, аформіць прадпрыемства, зарэгістраваць немаўля, змяніць месца рэгістрацыі, таксама дзейнічаюць лічбавыя дакументы і дзясяткі анлайн-паслуг.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930