Знайсці
17.05.2021 / 22:17РусŁacБел

Галоўны санітарны доктар распавёў, колькі каштуе вакцына для аднаго беларуса

Сабекошт вакцыны «Спутнік V» арыентыровачна 52 рублі, распавёў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка — у эфіры СТБ.

«Арыентыровачна 52 рублі. Гэта два кампаненты, — сказаў Аляксандр Тарасенка, адказваючы на пытанне пра сабекошт вакцыны. — Можам памнажаць на 5,5 млн насельніцтва, якое плануем прышчапіць да канца года, і атрымаецца ўся сума. Гэта толькі сабекошт вакцыны, не уключаючы расходныя матэрыялы».

«Вакцына Pfizer першапачаткова прапаноўвалася па кошце каля $80. Я думаю, не кожны б аддаў такую суму за вакцыну, а для дзяржавы гэта былі б пэўныя выдаткі», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Міністэрства аховы здароўя ставіць задачу вакцынаваць не менш за 60% насельніцтва краіны да канца года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930