Знайсці
17.05.2021 / 18:48РусŁacБел

Журналістку Tut.by Любоў Каспяровіч пакаралі арыштам на 15 сутак

Журналістку Tut.by Любоў Каспяровіч абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні (24.23 КаАП). Яе затрымалі ў пятніцу, 14 мая, побач з Домам правасуддзя. Гэтыя дні Любоў правяла ў ІЧУ.

Судовы працэс ішоў цэлы дзень. У выніку Любоў Каспяровіч пакаралі арыштам на 15 сутак.

Нагадаем, 14 мая суд у Мінску пачаў разглядаць вялікую «справу студэнтаў» — у ёй 12 абвінавачаных. Каля будынка Дома правасуддзя сабраліся тыя, хто хацеў падтрымаць маладых людзей: іх сваякі, сябры, неабыякавыя беларусы. Працавалі і журналісты. У залу пасяджэння амаль нікога не пусцілі. Усяго каля будынка было не менш за 100 чалавек. Міліцыя папрасіла іх разысціся, пазней пачаліся затрыманні. Сярод затрыманых апынулася і журналістка Любоў Каспяровіч. Яна рабіла матэрыял.

Да суда Любоў Каспяровіч была затрыманая, гэтыя дні яна правяла ў ІЧУ. Цёплыя рэчы для яе не прынялі ад сваякоў.

«Упершыню чую, у чым мяне абвінавачваюць»: у Мінску пачаўся суд над журналісткай Tut.by Каспяровіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера