Знайсці
17.05.2021 / 18:00

Служба занятасці шукае новага старшыню ў Альфа-банк. Абяцаюць 5000 рублёў заробку 

На сайце Дзяржаўнай службы занятасці з'явілася абвестка аб пошуку старшыні праўлення з наяўнасцю ацэнкі адпаведнасці ад Нацбанка. 

Адрас вакансіі — галоўны офіс «Альфа-банка», чыі два кіраўнікі нядаўна страцілі ліцэнзію на права займаць кіруючыя пасады ў банкаўскай сферы.

Абяцаны заробак — 5000 рублёў.

Вядома, званіць у службу занятасці з пытаннем, як уладкавацца, бессэнсоўна. Публічнае размяшчэнне вакансіі сведчыць толькі пра тое, што, імаверна, у беларускі філіял будзе дасланы менеджар з расійскім пашпартам — у такім выпадку размяшчэнне абавязковае згодна з законам «Аб знешняй працоўнай міграцыі».

«Альфа-банк» — гэта камерцыйны банк, якім валодае расійскі капітал, у Беларусь часам камандыруюць менеджараў-расіян. Апошнім часам палітыка беларускага Нацбанка рэзка адрозніваецца ад уяўленняў расійскіх акцыянераў аб правільным менеджменце, у выніку чаго кіраўніцтва беларускага банка вымушана прыслухоўвацца адразу да двух цэнтраў сілы. Імаверна, гэтым і выклікана адкліканне ліцэнзій у ранейшага кіраўніцтва. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30