Знайсці
17.05.2021 / 22:24РусŁacБел

Новая мабільная праграма дазваляе за грошы кантраляваць чужое жыццё

Аднойчы вечарам пісьменнік Брэндан Вонг не мог вырашыць, дастаўку якой ежы, кітайскай ці карэйскай, яму лепей замовіць. Тады ён звярнуўся да сваіх падпісчыкаў у сацыяльнай сетцы NewNew і папрасіў іх зрабіць гэты выбар за яго.

За такую магчымасць кожны з падпісчыкаў Вонга, што ўдзельнічаў у апытанцы, заплаціў па пяць даляраў. Перамагла карэйская ежа, і менавіта яе пісьменнік замовіў у той вечар. Пазней ён звяртаўся да падпісчыкаў і па іншых пытаннях, і на сёння за яго прагаласавалі ўжо больш за 1700 разоў, распавядае ВВС.

Сацыяльная сетку NewNew, што існуе ў фармаце мабільнай праграмы, стварыла амерыканка Кортні Сміт. Праграму, якая яшчэ праходзіць бета-тэсціраванне, яе гаспадары апісваюць як чалавечую біржавую пляцоўку, дзе можна купляць акцыі ў жыццях рэальных людзей, каб кантраляваць іх рашэнні і бачыць, чым гэта ўсё скончыцца.

Мэтавая аўдыторыя праграмы — так званыя «стваральнікі»: пісьменнікі, мастакі, музыканты і г. д. Калі нехта з іх развівае ў сацыяльнай сетцы акаўнт і прыцягвае падпісчыкаў, яму прапануюць запісаць відэаролік з запрашэннем да падпісчыкаў прагаласаваць па нейкім пытанні з яго прафесійнага ці асабістага жыцця. Аўтар апытанкі таксама прапануе публіцы два варыянты адказу на сваё пытанне.

Падпісчыкі могуць галасаваць за любы з варыянтаў адказу неабмежавальную колькасць разоў — трэба толькі заплаціць належную суму грошай. Больш за тое, можна заплаціць яшчэ больш, каб папрасіць гаспадара акаўнта зрабіць нешта на свой выбар, напрыклад назваць героя ў кнізе ў гонар падпісчыка. Кошты на гэта пачынаюцца ад дваццаці даляраў, і такія просьбы можна адхіляць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера